«Дзіва, што столькі добраахвотнікаў едуць ва Украіну!»


Намеснік камандзіра палка Каліноўскага, пазыўны Ігар, распавёў, як пачынаўся беларускі добраахвотніцкі рух і якога вялікага размаху ён дасягнуў сёння. А таксама звярнуўся да жаўнераў Узброеных сілаў Беларусі.

Ігар – беларускі грамадскі актывіст і палітык. Зазнаў палітычна матываваны пераслед: яго не раз затрымлівалі, ён зазнаў рэпрэсіі, вымушана пакінуў Беларусь. З 2014 года Ігар змагаецца з расейскай акупацыяй ва Украіне.

Баявое хрышчэнне Ігар прайшоў у вёсцы Пяскі, каля Данецкага аэрапорту. Там у сакавіку 2014 года і нарадзілася тактычная група «Беларусь».

З 2022 года наш герой – намеснік камандзіра палка Каліноўскага.

Параўноўваючы беларускі добраахвотніцкі рух ва Украіне ў 2014 і 2022 гадах, Ігар адзначае, што з пачаткам поўнамаштабнай расейскай агрэсіі колькасць беларусаў-добраахвотнікаў рэзка вырасла.

«Для мяне гэта было дзівам, што столькі добраахвотнікаў едзе ва Украіну,  –  дзеліцца Ігар. – Прычым гэта людзі зусім новыя, якія былі пераважна ў Еўропе. Якасна іншая сітуацыя тут, безумоўна. І сталенне беларускага народу пасля 2020 года, калі людзі пабачылі, што, на жаль, з гэтымі рэжымамі трэба ўмець размаўляць іншай мовай».

Як пачынаўся беларускі добраахвотніцкі рух ва Украіне? З якімі складанасцямі сутыкаюцца беларускія рэкруты ў першым баі? Якая імавернасць далучэння Узброеных сілаў Беларусі да баявых дзеянняў, на думку нашага героя? Пра гэта вы даведаецеся з новага выдання «Ваяроў».

Праграму «Ваяры» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.