Былога палітычнага вязня Алега Корбана пасля паўгода зняволення зноў затрымалі сілавікі, гэтым разам ахова так званага прэзідэнта. Пра тое, як на яго ціснулі, – у праграме «Беларускі свет».
Былы палітычны вязень Алег Корбан разам з сям’ёю чакае прытулку ў Бельгіі. З жонкай і дачкой Алег спрабуе інтэгравацца ў бельгійскае грамадства – двухмоўнае, шматнацыянальная і шматкультурнае. Але перад гэтым Алег правёў паўгода ў беларускай турме праз палітычна матываванае абвінавачванне, прайшоў паліграф і ўвесь час цярпеў ад псіхалагічнага ціску:
«Да мяне пачалі прыходзіць з усіх сілавых ведамстваў. Я прайшоў праз паліграф. Запытвалі ўсё. З кім я маю дачыненні, калі выйшаў з турмы. Пералічвалі розныя імёны, глядзелі, якая ў мяне будзе эмоцыя: Стрыжак, Лявончык, Матолька, Ціханоўская. Хто праводзіў допыт, сказаў: «Усё тут ясна, падманваеце ўва ўсіх пунктах».
Таксама ў праграме «Беларускі свет»:
Праграму «Беларускі свет» глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, у архіве на нашай старонцы або на YouTube.