Беларусы адмовіліся карміць падначаленых Лаўрова


Беларуска адкрыла пякарню ў Гданьску, у якую да вайны любілі заходзіць працаўнікі расейскага консульства. Больш падрабязна – у праграме «Беларускі свет».

Вольга з мужам адкрылі пякарню ў Гданьску і даюць працу беларусам і ўкраінцам. А вось абслугоўваць расейцаў пасля пачатку вайны ва Украіне адмаўляюцца:

«24 лютага пачалася вайна. У Польшчы было такое свята – Тлусты чацвер. Нашая цукерня працавала ўсю ноч, і калі была вайна, то я была на працы. У нас ёсць людзі, якія працуюць з Украіны. Для нас гэта быў шок. Побач з нашаю цукерняю месціцца расейскае консульства. Яны заўсёды прыходзілі да нас, былі сталымі кліентамі, але пачатак вайны ўсё змяніў, змяніліся нашыя стасункі. І калі яны прыйшлі да нас, то мой муж проста ім адмовіў», – згадвае Вольга.

Гэтак беларусы зачынілі дзверы перад працаўнікамі ведамства Сяргея Лаўрова.

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

  • Акцыі маржавання супраць завочных судоў
  • «Тот чувак» з Беларусі рэалізоўваецца як дызайнер у Берліне

Праграму «Беларускі свет» глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайну архіве на нашай старонцы або на YouTube.

Калаж з фота: AHMED SAAD / Reuters / Forum

Belsat.eu