Літоўскі добраахвотнік сустрэў на фронце беларусаў


Сярод абаронцаў Украіны ёсць і літоўцы. Мы распыталі аднаго з іх, ваяра з пазыўным Чмель, пра матывацыю літоўскіх добраахвотнікаў і пра ўражанні ад беларусаў, якіх ён спаткаў на вайне.

Мы сустрэліся з нашым героем у Вільні, куды ён прыехаў на адпачынак пасля баёў на перадавой. Асабліва яму запомніліся, як ён трапіў пад агонь 80-мм і 120-мм мінамётаў і як яго спрабаваў падстрэліць расейскі снайпер.

Чмель не шкадуе ўхвальных словаў, калі гаворыць пра брыгаду «Азоў» і полк Каліноўскага, з якімі яго звёў лёс ва Украіне.

Чмель упэўнены, што перамога Украіны ў вайне ўладкуе справы і суседніх краінаў, у тым ліку Беларусі.

«Перамога патрэбная нам усім, бо гэтыя дыктатары, гэтыя вырадкі – я іншых словаў не знаходжу, – будуць нас даставаць. Толькі перамога», – кажа Чмель.

Падрабязней – у нашай праграме.

Пра літоўца, які служыць у палку Каліноўскага мы распавядалі ў адным з папярэдніх выданняў праграмы:

Праграму «Ваяры» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.

Калаж з фота: ngu.gov.ua; Полк Каліноўсага / YouTube