Нядаўнія паездкі Аляксандра Лукашэнкі па рэгіёнах папоўнілі залаты фонд ягоных выказванняў і паказалі, як сур’ёзна ён успрымае бітву за ўраджай.
Міхайсь Зуй, Кацярына Ваданосава і Дзяніс Дудзінскі спрабавалі зразумець логіку чыноўнікаў і адшукаць рацыянальнае зерне ў іхных паводзінах.
У новым выданні сатырычнага шоу «Хай так TV»:
- Бацькава каханка (Монеточка «Папина любовница»)
- Світа Аляксандра Лукашэнкі пашырылася
- Наталля Качанава: у якім узросце варта пачынаць патрыятычнае выхаванне
- Культ асобы Мікалая Чаргінца. Ці гатовыя чаргіняты замяніць піянераў?
- «Гонкі па вертыкалі»
- Хто выступіў на закрытым карпаратыве сілавікоў Гарадзеншчыны
- Калегу Грыгорыя Азаронка прыціснула штангай
- Пракуратура праверыць батуты
- У Менскім заапарку хочуць зрабіць пінгвінарый
- Праз што і як рэалізуюцца ўсе ідэі ў РБ
- Мокрыя штаны: новы індыкатар месца ў вертыкалі ўлады
- У Гомлі згніла 225 тонаў стабілізацыйнага фонду
- Чат «лукашысткі» і «неверагоднай»
- Песня пра лукавую краіну для жыцця
Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.
Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у Telegram, Facebook, Instagram, VK і Twitter.
Калаж з фота: president.gov.by; Пул Первого / telegram