Расея знішчае беларусаў як нацыю. Як нам сябе захаваць?


Мы жывем побач з Расеяй – літаральна з імперыяй, якая ўжо некалькі стагоддзяў нішчыць культуру Беларусі і нашую самаідэнтычнасць.

Нашым людзям навязваюць тое, што расейцы – «братэрскі народ», а пра тое, што мы за ўсю гісторыю не ваявалі ні з кім больш, чым з імі, наўмысна замоўчваюць. І такое перапісванне гісторыі – страшная трагедыя. Згубіўшы мінулае, мы не будзем мець будучыні.

«Я лічыла, што Сталін малайчына і ва ўсім свеце мусяць святкаваць 9 траўня. Я ведала расейскіх палітыкаў і што адбываецца ў Дзярждуме РФ, але пра існаванне парламенту ў Беларусі даведалася толькі ў сярэдняй школе», – кажа вядоўца праграмы «Трэба пагаварыць» Марыя Грыц.

І гэта нават не падаецца дзікім. Цяперашнія ўлады сваімі ж рукамі нясуць беларусаў у пашчу «русского мира».

У новым выданні праграмы «Трэба пагаварыць» журналістка Марыя Грыц і псіхалагіня Інга Коршунава абмеркавалі як беларусам не згубіць сваю самасвядомасць і пабудаваць беларускую нацыю.