Аліна Коўшык дамагаецца, каб беларускай паэтцы і дысідэнтцы Ларысе Геніюш вярнулі чэшскае грамадзянства


Якія ідэалы мы ствараем – і як ідэалы ствараюць нас? Падрабязней у праграме «Трэба пагаварыць».

Спецыяльная госця праграмы «Трэба пагаварыць», прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінету ў справе нацыянальнага адраджэння – Аліна Коўшык.

Адзін з ідэалаў, нязменны для Аліны Коўшык яшчэ з школьнага часу, – гэта постаць беларускай паэткі Ларысы Геніюш. Ларыса Геніюш не толькі дзяячка БНР і прайшла праз ГУЛАГ, але і прынцыпова не ўзяла савецкага грамадзянства, так і памерла без пашпарта. Цяпер Абʼяднаны пераходны кабінет дамагаецца, каб Ларысе Геніюш пасмяротна вярнулі чэшскае грамадзянства.

«Я была цяпер з візітам у Празе. Мы размаўлялі з міністэрствам культуры і замежных справаў Чэхіі пра тое, каб вярнуць Ларысе Геніюш чэшскае грамадзянства, якое ў яе забралі».

Надыдзе час, і беларусы прыкладуць усе намаганні ў новай Беларусі, каб надаць Ларысе Геніюш ганаровае беларускае грамадзянства.

Ларыса Геніюш, першая беларуская дысідэнтка і вялікая паэтка, якая прайшла сталінскія лагеры і не зламалася. Падрабязней у праграме «Лабірынты».

 

Глядзіце праграму «Трэба пагаварыць» кожную нядзелю ў эфіры «Белсату» а 20:30, на YT-канале «Белсат Life», а таксама ў дадатку для тэлевізараў «Belsat Smart» і смартфонаў на Android і iOS . Далучайцеся да Telegram-каналу праграмы.

Фота: Alina Koushyk / Facebook.com

Belsat.eu