Як адказваць на рэпрэсіі рэжыму супраць літаратараў і літаратуры? Што ў галаве трактарыста, які будзе знішчаць кнігі Альгерда Бахарэвіча? Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні шукалі ўдзельнікі чарговага выдання праграмы Змітра Міцкевіча «Без акрэдытацыі»:
cтаршыня Беларускага ПЭНу Таццяна Нядбай, журналіст беларускай службы «Польскага радыё» Эдуард Жолуд і медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі.
Некаторыя тэзісы з выступаў гасцей:
Эдуард Жолуд
- Расейцы і беларусы цяпер сутыкаюцца з калектыўнай адказнасцю
- Трактар «Беларус» – адзін з сімвалаў і культурных кодаў для беларусаў
- У беларусаў ізноў з’явіўся жывёльны страх, які адчувалі продкі ў 30-х гадах XX стагоддзя
Таццяна Нядбай
- Мы ж не можам, як ГУБАЗіК, ставіць людзей да сценкі і прымушаць выказваць свае погляды
- Рэпрэсіі ўладаў прыводзяць да агульнага зніжэння гуманітарнага ўзроўню ў Беларусі
- Цяпер з Беларусі людзі з’язджаюць ад бесперспектыўнасці: тут нічога добрага не будзе
Паўлюк Быкоўскі
- Калектыўная адказнасць – гэта XIX стагоддзе ці канцлагеры XX стагоддзя
- Рэжым не можа ўсіх выгнаць або пасадзіць, але хоча, каб усе сядзелі ціха і не высоўваліся
- Мы цяпер жывём у творах Васіля Быкава
Поўную версію дыскусіі глядзіце ў выданні «Без акрэдытацыі».