Пакуль Лукашэнка адыходзіць ад атручвання і патрабуе ад чыноўнікаў спыніць разгільдзяйства і фармалізм, тату-майстар у Менску пакараў расейца, Беларусь прыдумала вакцыну ад запояў, ЗЛІН у Гомелі адлівае, суседзі забаранілі эльфаў. Гумар ад «Хай Так TV».
Вядоўцы праграмы – Міхась Зуй, Кацярына Ваданосава, Дзяніс Дудзінскі.
Глядзіце ў новым выданні гумарыстычнай праграмы «Хай Так TV»:
- Знайшлі вінаватых у атручванні Лукашэнкі на Рэспубліканскім навагоднім балі
- Беларуская народная казка «Як Аляксандр Лукашэнка запалохваў спеслужбы»
- Дэпутат РФ Андрэй Худалееў vs эльфы
- «Мордар мусіць быць разбураны і ўсе оркі панясуць заслужаную кару» па-эльфійску
- Аляксандр Лукашэнка – гэта Гендальф з «Валадара пярсцёнкаў»?
- Прапагандыст Ігар Тур атрымаў узнагароду «Заслужаны дурань»
- Замежнікі прымаюць беларускае грамадзянства ва ўрачыстай абстаноўцы
- Клятва завадчанаў у Беларусі. Гомельскі «ЗЛІН» ганарыцца, што адлівае
- Менск, тату салон. Расейца пакараў тату-майстар
- Псеўдаадкрыццё расейскай навукі
- Вярхуўны Суд фінансуе падарункі для дзяцей. Але ёсць нюанс
- Захварэў ветэран КДБ Уладзімір Гаркавы. Ябацькі адмовіліся дапамагаць
- ЦВК Беларусі прапанаваў прафінансаваць выбары самых беларусаў
- «Слова пацана» ў рэальнасці: Мэр Казані заклікаў мыць пакеты
- У Беларусі зрабілі вакцыну ад запояў
- «Бабруйсктрыкатаж» вынайшаў кішэню супраць выпраменьвання мабільных тэлефонаў
Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.
Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у Telegram, Facebook, Instagram, VK, Twitter і TikTok.
Калаж з фота: Белсат; БелТА