Як беларус кіруе мафіяй у Нью-Ёрку?


Ці працуе лукашысцкая прапаганда? Ці чытаў Лукашэнка Оруэла? Як расейскі крымінал можа паўплываць на развал Расеі? Што можна і варта рабіць для беларускай мовы проста цяпер? Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні шукалі ўдзельнікі чарговага выдання праграмы Змітра Міцкевіча «Без акрэдытацыі»:

старшыня Беларускага ПЭНу Таццяна Нядбай, журналіст Беларускай службы Польскага радыё Эдуард Жолуд і вядоўца праграмы «Вечаровы шпіль» на «Белсаце» Алесь Карніенка.

Некаторыя тэзы з выступаў гасцей:

Алесь Карніенка

  • Я аптымістычна гляджу на беларускае грамадства, бо памятаю яго ў 1994 і 2004 гадах
  • На тэрыторыі Беларусі не будзе паспалітага рушэння нават чынавенскага
  • На 29 годзе дыктатуры адзіны вынік, які яны цяпер дэманструюць, – гэта «мір»

Таццяна Нядбай

  • Мы можам апынуцца ў сітуацыі, калі людзі вераць прапагандзе больш, чым сваім вачам
  • У нас мусіць быць не дзень і не год, а ўсё жыццё беларускай мовы
  • Алесь Бяляцкі – добры арыенцір для нас, каб не здавацца, і ён сам з-за кратаў заклікае нас не здавацца

Эдуард Жолуд

  • Вельмі шмат рэчаў указваюць на тое, што 2023 год будзе годам разбурэння і вайны
  • Лукашысцкая прапаганда не працуе на пашырэнне аўдыторыі, а акучвае сваіх прыхільнікаў
  • На жаль, у Беларусі шмат людзей, для якіх сталіца – гэта Масква, а куранты – сімвал Новага года

Поўную версію дыскусіі глядзіце ў праграме «Без акрэдытацыі».

Belsat.eu