Адна з найлепшых юрыстак Варшавы – пра мудрасць Ціханоўскай і мастацкі талент Стыльскага


Адна з найлепшых юрыстак Варшавы распавяла праграме «Мова нанова», ад чаго яна адмовілася, каб дапамагчы беларусам у Польшчы, як яе змяніла сустрэча са Святланаю Ціханоўскаю і чым яе скарыла карціна Юрыя Стыльскага «Дзяўчына ў белым».

Ганна Маціеўская – юрыстка, бізнесоўца, філантропка і актывістка. Разам з мастачкаю Янаю Шостак яна стварыла ініцыятыву «Партызанка» для дапамогі спачатку беларусам, а цяпер і ўкраінцам у Польшчы.

Ганна – пераможца польскіх конкурсаў «Prawnik Pro Bono 2021» і «Rising Stars 35» (2022). Гэткім чынам палякі адзначылі яе дабрачынную дзейнасць, у тым ліку куратарства над дзецьмі беларускіх палітвязняў.

Ганна – уладальніца карціны «Дзяўчына ў белым», якую намаляваў Юрый Стылькі, лідар гурта «Дай дарогу!».

Ганна зрабілася беларускамоўнаю асобаю з ліпеня 2022 года. А сталася гэта праз сустрэчу са Святланаю Ціханоўскаю. Дарэчы, спадарыня Святлана таксама выдатна авалодала беларускаю моваю – у гэтым вы можаце пераканацца ў выданні «Мова нанова», прысвечаным Дню роднай мовы:

Ганна мае не толькі юрыдычную, але і музычную адукацыю. Яна скончыла Варшаўскую кансерваторыю, таму можа параўнаць пявучасць беларускае і італьянскае мовы.

Падрабязней пра гэта – у новым выданні праграмы «Мова нанова».

Вядоўца праграмы Віктар Шукеловіч нагадаў гледачам пра распрацаваную юрыдычную лексіку, якая выкарыстоўвалася ў ВКЛ. Таму можна не пераймацца, што судовыя працэсы па-беларуску немагчымыя. Калі ж замежнікі не будуць чагосьці разумець – не бяда. Яны будуць мець перакладчыка. А пужалкі, што расейскамоўныя людзі не змогуць бараніцца ў беларускім судзе, – вартыя смеху. Падрабязней пра гэта – у нашай размове з Зянонам Пазняком:

Спатканне = сустрэча

Асоба = чалавек

Уцякач = бежанец

Рэчы – рус. вещи

Карысна – рус. полезно

Лёс – рус. судьба

Палітвязень = палітычны зняволены

Дабрадзейны = дабрачынны – рус. благотворительный

Шчыра – рус. искренне

Узнагарода – рус. награда

Праваабаронца – рус. правозащитник

Шаль, шалік – рус. шарф, шарфик

Сукенка – рус. платье

Так сталася = так атрымалася

Ужываць = выкарыстоўваць

Вымагаць = патрабаваць

Кабета = жанчына

Сорамна – рус. стыдно

Выклік – рус. вызов

Адмовіцца – рус. отказываться

Дамешак = дадатак

Блытацца – рус. путаться

Ладзіць = праводзіць

Рух – рус. движение

Адлюстроўваць – рус. отражать

Твар – рус. лицо

Штораз = кожны раз

Прышпільны = прыкольны

Асабіста = персанальна

Файны = класны

Пераасэнсаваць – рус. переосмыслить

Уплыў – рус. влияние

Развагі = роздум

Ісцец = скаржнік, жалобнік

Натхняць – рус. вдохновлять

Плён = добры вынік, рэзультат

Адукацыйную праграму «Мова нанова» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.