Бабруйскі гарсавет адчуў хуткі канец рэжыму? Сатырычнае шоу


Бабруйскі гарсавет рыхтуецца хаваць топавых чыноўнікаў. Стала вядома, што Азаронак адбывае пакаранне! Паездка Жэстачайшага ў Зімбабвэ пайшла не паводле плану. Беларуская вайсковая тэхніка, якая адгружаецца ў Расею, здзівіць Пуціна.

Сатырычнае шоу «Хай так TV» – гэта гумар, сатыра і пародыі на актуальныя падзеі Беларусі.

Міхась Зуй паказаў, як сабе ўяўляе беларуса камісія для працы з ахвочымі вярнуцца на радзіму. Дзяніс Дудзінскі пад выглядам леапарда пракраўся ў Маладзечна і пафарбаваў тутэйшую рэчку ў розныя колеры. А Кацярына Ваданосава напісала гімн Ярмошынай.

Таксама ў новым выданні сатырычнага шоу «Хай так TV»:

  • «А навошта калючы дрот?» Айцішнік пасяліўся з міліцыянтамі
  • Чым адкажа Расея на ўкраінскія «Леапарды»?
  • Як бы выглядала лялька-вуду або цанца Лукашэнкі
  • Генпракурор з псіхолагам правераць тых, хто пажадае вярнуцца на радзіму
  • Для дальнабойнікаў час на беларуска-польскай мяжы супыніўся
  • Прыкінуліся зімбабвійцамі і ўзялі ўдзел у конкурсе, абвешчаным міліцыяй
  • Г – гатовасць! У Слоніме прайшоў парад, праверка і вучэнні ўзброеных сілаў
  • Два гады за 255 рублёў на месяц: Пінскі каледж выпускае незвальняльных выпускнікоў
  • Гайдукевіч прыдумаў новую меру пакарання
  • У арміі РБ з’явіліся партызаны – пуцінскіх ваякаў чакае сюрпрыз

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у TelegramFacebookInstagramVK і Twitter.

Калаж з фота: MINSKNEWS / YouTube; Бобруйский городской исполнительный комитет / telegram