Лукашэнка і ягонае КДБ непакояцца і палохаюць беларусаў інтэрвенцыяй. Але хто будзе ўрывацца ў Беларусь? Хто будзе валіць рэжым? Ад каго давядзецца ўцякаць «красаўцам», губляючы каскі і дручкі?
Міхась Зуй, Кацярына Ваданосава, Дзяніс Дудзінскі абмеркавалі ініцыятывы лукашыстаў розных узроўняў – ад духоўніка Аляксандра Рыгорыча да простага мясніка. Куды беларусаў запрашае МУС? Куды скіруюць бездухоўных айцішнікаў? У чым прызнаўся прапагандыст з ОНТ? Які «аналагаўнетны» беспілотнік зрабіў ВПК вусатага галоўнакамандуючага?
Таксама ў новым выданні сатырычнага шоу «Хай так TV»:
Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.
Калаж з фота: president.gov.by