Як пачалася рэйкавая вайна ў Беларусі


Максім Сілюк, рэйкавы партызан з Берасця, за кратамі правёў 2,5 года. Ён апавёў, як пачалася рэйкавая вайна ў Беларусі ў 2020 годзе, каб у 2022-м паўплываць на хаду вайны ва Украіне. Сёння Максіму патрэбная дапамога.

Максім не можа апавесці ўсяго, што рабіў як рэйкавы партызан у Беларусі. Згадвае артыкулы, за якія быў засуджаны на 2,5 года зняволення: ч. 2 арт. 339 КК («Хуліганства, здзейсненае групай асобаў»), арт. 309 КК («Наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартавага сродку або шляхоў зносінаў»).

У 2020 годзе Максім Сілюк, як і тысячы іншых беларусаў, імкнуўся абараніць свой голас за новага прэзідэнта. Калі мірныя шэсці вынікаў не прынеслі, пастанавіў адстойваць свой голас больш актыўна. Што на гэта паўплывала?

«Тады мне вельмі не спадабалася… У Берасцейскай вобласці была цяжарная дзяўчына, і яе проста ўдарылі ў жывот: у яе здарыўся выкідыш», – тлумачыць Максім свае далейшыя ўчынкі ў «замыканні чыгуначных шляхоў».

Аналітыка
«Рэйкавыя партызаны». Што вядома пра затрыманых у Асіповіцкім раёне?
2022.04.07 18:18

Цяпер ён у Вроцлаве разам з сынам, у бяспецы, працуе таксоўцам і дапамагае беларусам у патрэбе, найперш палітзняволеным ды іхным сем’ям. Але цяпер самому Максіму неабходная дапамога – ён марыць выкупіць аўтамабіль, на якім таксуе, каб далей працягваць дапамагаць суайчыннікам. Для гэтага яму неабходна сабраць 3000 еўраў.

Калі вы хочаце падтрымаць нашых герояў, лістуйце нам: belarus2belarus@gmail.com

Далучайся да нашых суполак у Facebook ды Instagram.

І памятайце: беларус беларусу – любоў, падтрымка і перамога. Дзе мы разам – там і Беларусь.

Праграму «Беларус беларусу» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.