– Які імідж АМАПу сярод іншых супрацоўнікаў міліцыі?
– Як партызаняць сілавікі, не згодныя з палітыкай рэжыму?
– Нашто рэжым вечна шукае ворагаў ды праціўнікаў?
– Калі большасць беларусаў выйдзе на вулічны пратэст?
– У чым сапраўдныя прычыны правалу Нацыянальнай зборнай па футболе?
На гэтыя ды іншыя пытанні вы пачуеце адказ у чарговым выданні праграмы Змітра Міцкевіча «Без акрэдытацыі».
Гэтым разам гасцямі праграмы сталі блогерка Вольга Павук, журналіст і фатограф газеты «Новы час» Дзмітрый Дзмітрыеў ды футбольны агент Валерый Ісаеў.
Некаторыя цікавыя тэзы з выступаў гасцей праграмы.
Дзмітрый Дзмітрыеў:
У АМАПе ёсць разважлівыя людзі
Шмат хто з міліцыянтаў больш не стараюцца
Рэжым усё сваё бяздарнае кіраванне апраўдвае «вайной»
Вольга Павук:
АМАП – вясковыя хлопцы, якія цяпер могуць свабодна біць гарадскіх і паказваць, «хто тут улада»
Хлусня дзяржаўнай прапаганды выклікае ў людзей толькі яшчэ большае абурэнне
Большасць людзей у глухой правінцыі нараджаюцца, цярпяць і паміраюць
Валер Ісаеў:
У войску за месяц-два з людзей робяць дэгенератаў, якія толькі выконваюць загады
Калі зменіцца сітуацыя, той жа АМАП будзе класці на зямлю тых жа людзей, якія сёння іх хваляць
Правал футбольнай зборнай – вынік неэфектыўнага дзяржаўнага кіравання
Цалкам абмеркаванне глядзіце ў сённяшнім выданні праграмы «Без акрэдытацыі».