Містычная сустрэча на Дзяды: цені продкаў абудзіліся, каб адкрыць таямніцу


«Белсат» падрыхтаваў ролік з нагоды Дзядоў, калі беларусы ўзгадваюць памяць продкаў.

Дзяды – старажытны абрад памінання памерлых, які ў беларусаў захаваўся ў найбольш архаічнай форме. Сам абрад паходзіць з дахрысціянскіх часоў і звязаны з культам продкаў.

Вершы
У Дзень вайсковай славы «Белсат» прэзентуе ролік, прысвечаны сучасным беларускім рыцарам
2021.09.08 13:49

У народнай традыцыі існуе перакананне, што менавіта на Дзяды душы памерлых могуць завітаць да нас з таго свету, каб у нечым дапамагчы ці нешта падказаць.

Людзі стараліся не прагнявіць продкаў – прыбіралі іх магілы, наводзілі парадак удома як да візіту гасцей, клікалі дзядоў на адмысловую вячэру са шчодрым пачастункам, а падчас самой вячэры ўспаміналі памерлых ды гаварылі пра іх толькі ўхвальна.

Вершы
«Белсат» падрыхтаваў адмысловы відэаролік да гадавіны беларускіх пратэстаў
2021.08.09 12:39