Сяргей Пясецкі. Найвядомейшы кантрабандыст з Беларусі. Ракаў – наш Лас-Вэгас




Сяргей Пясецкі з Ляхавічаў прайшоў шлях бандыта, беларускага партызана («Зялёны Дуб»), ваяра, шпіёна і АК. Але найперш ён найвядомейшы кантрабандыст з Беларусі, асуджаны на смерць, пісьменнік, які праславіў Ракаў і Менск. Новыя «Вусы Скарыны».

Сяргей Пясецкі быў пазашлюбным сынам, што моцна адбілася на яго жыцці. У першую сусветную вайну ён апынуўся ў горадзе Уладзімір, дзе з-за нейкага дробнага канфлікту з рэвальверам напаў на школьнага інспектара і апынуўся за кратамі. Але здолеў збегчы і апынуўся ў Маскве, дзе пазнаёміўся са светам бандытаў і авантурнікаў, а таксама ўзненавідзеў бальшавікоў, пабачыўшы на ўласныя вочы наступствы так званай «Кастрычніцкай рэвалюцыі».

У 1918 годзе Пясецкі ўжо ў Менску і далучаецца да беларускай партызанкі «Зялёны дуб». Затым была Беларуска-Літоўская дывізія ў складзе Войска Польскага і праца ў польскай дэфензіве ў якасці шпіёна ды пераўтварэнне ў найвядомейшага кантрабандыста, а таксама сусветнавядомага пісьменніка. Глядзіце ў новым выданні гістарычнай праграмы «Вусы Скарыны» з Цімохам Акудовічам.

Праграму «Вусы Скарыны» глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, у архіве на нашай старонцы або на канале YouTube.