Уладзімір Зяленскі зрабіў экс-прэзідэнта Леаніда Кучму прадстаўніком Украіны ў Трохбаковай кантактнай групе па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе. Пра гэта паведамляе LB.ua.
«Я сустракаўся з нашымі партнёрам з ЗША, Францыі, Германіі. Мы абмяркоўвалі вельмі важнае пытанне спынення вайны на Данбасе. У нас ёсць агульная пазіцыя – гэта аднаўленне нашых перамоваў у Нармандскім фармаце і разблакаванне Менскага працэсу. Ужо 5 чэрвеня будзе першая сустрэча Трохбаковай групы на чале з Леанідам Данілавічам Кучмам», – сказаў Зяленскі на брыфінгу.
Кучма сказаў, што не мог не пагадзіцца на прапанову Зяленскага стаць прадстаўніком Украіны ў Трохбаковай групы.
«Я прывык прымаць рашэнні, выконваць іх і адказваць за іх. Сённяшняя сустрэча з прэзідэнтам Украіны паказвае, што ў мяне ёсць такая магчымасць зрабіць свой уклад», – сказаў ён.
У 2014-2018 гадах Леанід Кучма прадстаўляў Украіну ў Трохбаковай кантактнай групе, што засядае ў Менску. Летась у лістападзе яго замяніў Яўген Марчук. У траўні Пятро Парашэнка адправіў Марчук у адстаўку.
ІІ belsat.eu