«Сёння грамадзяне Кітаю зазналі новую хвалю парушэнняў, асабліва ў Сінь-Цзяне, дзе кіраўніцтва Камуністычнай партыі метадычна спрабуе здушыць культуру ўйгураў і выкараніць ісламскую веру, у тым ліку шляхам затрымання больш як аднаго мільёна прадстаўнікоў ісламскае меншасці. Не зважаючы на тое, што партыя стварае магутную дзяржаву кантролю, звычайныя грамадзяне Кітаю працягваюць імкнуцца ажыццяўляць свае правы чалавека, арганізоўваць незалежныя прафсаюзы, здзяйсняць правасуддзе праз прававую сістэму і проста выказваць свае погляды, за якія шмат каго пакаралі, зняволілі і нават катавалі».
4 чэрвеня 1989 года кітайскія ўлады з дапамогай танкаў і бронетэхнікі разагналі мірны студэнцкі пратэст на цэнтральнай плошчы Т’янь-Ань-Мэнь. Маніфестанты дамагаліся ад лідара Камуністычнай партыі Дэн Сяо Піна палітычных рэформаў на ўзор «Галоснасці» ў Савецкім Саюзе. Паводле звестак кітайскага ўраду, у выніку расстрэлу на плошчы загінула 242 чалавекі, аднак спіс ахвяраў гэтак ніколі і не быў апублікаваны. Розныя крыніцы на Захадзе называюць значна вышэйшую лічбу смяротных ахвяраў – ад 300 да 7000. Праўда пра падзеі 30-гадовай даўніны дагэтуль застаецца ў Кітаі пад сціслай цэнзурай.
Вітаўт Сіўчык, belsat.eu