Злучаныя Штаты ўключылі ў санкцыйных спіс Тульскае канструктарскае бюро прыборабудавання, машынабудаўнічы завод «Авангард» (Масква) і навучальны цэнтр зенітных ракетных войскаў у Гатчыне. Адпаведнае апавяшчэнне Дзярждэпартамэнт апублікаваў у Федэральным рэгістры ЗША, паведамляе meduza.io.
Абмежавальныя меры, згодна з дакументам, уводзяцца на падставе законаў, якія забараняюць перадачу Ірану, КНДР і Сірыі зброі, крылатых ці балістычных ракет, а таксама кампанентаў і тэхналогіяў для іх вытворчасці.
Санкцыі ўводзяцца з 14 траўня 2019 года і будуць дзейнічаць на працягу бліжэйшых двух гадоў.
Расейскія войскі, якія знаходзяцца ў Сірыі, выкарыстоўваюць, між іншага і зенітны ракетна-гарматны комплекс «Панцыр-С», які распрацавала Тульскае канструктарскае бюро прыборабудавання, а ракеты для яго вырабляе машынабудаўнічы завод «Авангард». Гэты завод таксама стварае ракеты для сістэм С-400, якія размешчаныя на расейскай базе ў Сірыі, і для С-300, якія Расея прадала Ірану.
СК belsat.eu