Зніклага маладафронтаўца адшукалі ў вайсковай частцы пад Лепелем?


Тыдзень таму актывіст «Маладога Фронту» Аляксандр Латышаў перастаў выходзіць на сувязь з сябрамі. Палітык Павел Севярынец паведамляў, што той можа быць затрыманы або прымусова забраны ў войска. 21 лістапада Севярынец напісаў, што ў 52-м пошукавым батальёне Мінабароны яму пацвердзілі: Лытышаў знаходзіцца ў іх, прычым на каранціне.

Увага!Маладафронтавец Аляксандр Латышаў, па інфармацыі вайскоўцаў, сёньня быў прывезены ў каранцін 52-га…

Opublikowany przez Павел Севярынец Czwartek, 21 listopada 2019

Загадкавая гісторыя здарылася з маладафронтаўцам Аляксандрам Латышавым. Паводле інфармацыі Севярынца, ён знік на беларуска-украінскай мяжы 15 лістапада. Яго нібыта затрымалі спецслужбы і «выставілі абвінавачванне ў шпіянажы на карысць Польшчы». Раней Латышаў быў удзельнікам праграмы Каліноўскага і працаваў у польскім горадзе Торунь.

У 2014 годзе Латышава адпраўлялі на прымусовую псіхіятрычную экспертызу, адхіленняў тады не знайшлі. Паплечнікі звязвалі гэта з удзелам Аляксандра ў «Маладым Фронце» і адпаведным ціскам спецслужбаў.

20 лістапада сябры, якія хацелі звязацца з Аляксандрам па «Вайберы» атрымалі ў адказ паведамленне ад яго ім на польскай мове, дзе гаварылася, што ён знаходзіцца ў «вайсковай частцы паблізу Віцебска». Павел Севярынец выказаў думку, што хлопец насамрэч можа знаходзіцца ў ізалятары, а акаунты ў сацсетках – узламаныя.

У чацвер Севярынец паведаміў: вайскоўцы 52-га пошукавага батальёну, які дыслакуецца паблізу Лепеля, пацвердзілі, што Латышаў знаходзіцца ў іх, у аддзяленні каранціну. Чаму актывіст амаль тыдзень не выходзіў на сувязь з сябрамі і сям’ёю – невядома.

Сваякі Аляксандра Латышава адмовіліся каментаваць сітуацыю журналістам.

Hавiны
«Малады фронт» паведамляе пра знікненне актывіста
2019.11.19 19:06

КА belsat.eu

Стужка навінаў