Актывіст Зміцер Дашкевіч, якому сёння спаўняецца 37 гадоў, зноў прыехаў у Курапаты ўсталёўваць крыжы. Разам з ім прыехала ягоная сям’я – жонка Анастасія Дашкевіч з дзецьмі.
Начальства #Курапаты2018 #Курапаты
Opublikowany przez Zmitsra Dashkevicha Piątek, 20 lipca 2018
#Курапаты2018 #Курапаты усталёўка 7-мятровых крыжоў.
Opublikowany przez Zmitsra Dashkevicha Piątek, 20 lipca 2018
Нагадаем, раней за ўсталяванне крыжоў у Курапатах прэзідэнцкая газета «СБ-Беларусь сегодня» жорстка раскрытыкавала Змітра Дашкевіча. Выданне абвінаваціла актывіста ў самапіяры і парушэнні асаблівага ахоўнага статусу Курапатаў.
Курапаты – лес на паўночным усходзе Менску, месца масавых расстрэлаў у сталінскія часы. Паводле даследчыкаў, там загінула ад 100 да 250 тысяч чалавек. З 1993 года Курапаты ўнесеныя ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў як месца пахавання ахвяраў палітычных рэпрэсіяў.
ІІ, belsat.eu