Узроставае абмежаванне на выезд з краіны для жыхароў Туркменістану павялічаны з 30 да 40 гадоў.
Раней, у сярэдзіне красавіка, СМІ паведамлялі пра намер уладаў не дапускаць на міжнародныя рэйсы маладых туркменаў, якія не дасягнулі 30-гадовага ўзросту.
Характэрна, што пра забарону на выезд з краіны ўлады Туркменістану афіцыйна не абвяшчаюць. Не інфармуюць насельніцтва аб наяўнасці ўзроставых, гендарных ды іншых забаронаў на выезд грамадзянаў з краіны і СМІ краіны. Разам з тым у рэдакцыю «Радио Азатлык» працягваюць паступаць звесткі пра цяжкасці з якімі сутыкаюцца жыхары Туркменістану пры выездзе з краіны.
Афіцыйныя звесткі пра колькасць грамадзянаў Туркменістану, якія выязджаюць за межы, не даступныя. Але, па словах мясцовых назіральнікаў, праз эканамічны крызіс, які суправаджаецца беспрацоўем, ростам цэн і дэфіцытам харчавання, міграцыя, у першую чаргу працоўная, набыла масавы характар.
Крыніцы «Радио Азатлык» паведамляюць, што ў сувязі з масавай міграцыяй з краіны пачасціліся выпадкі прызыву ў войска старшакласнікаў да заканчэння iмі сярэдняй школы.
Выпадкі перашкодаў выезду грамадзянаў Туркменістану былі і раней. Паведамлялася таксама пра ціск з боку туркменскіх органаў бяспекі на членаў сем’яў туркменскіх мігрантаў з патрабаваннем іх вяртання ў Туркменістан. Таксама стала вядома пра арышты якія вяртаюцца ў Туркменістан туркменскіх мігрантаў.
ІІ, belsat.eu, паводле «Радио Азатлык»