Жыхар Жодзіна патэлефанаваў у аператыўна-дзяжурную службу Жодзінскага ГАУС і нецэнзурна абразіў міліцыянта, які падняў трубку тэлефона. У выніку 37-гадовага мужчыну аштрафавалі, паведамляе МУС.
37-гадовы жыхар Жодзіна напярэдадні ўжываў алкаголь. Будучы нецвярозым, мужчына пазваніў у ГАУС і нецэнзурна аблаяў міліцыянта. У выніку ў дачыненні да мужчыны распачалі адміністрацыйную справу паводле арт 23.5 (абраза службовай асобы пры выкананні службовых паўнамоцтваў). У якасці доказаў міліцыянты выкарысталі гукапіс размовы.
У выніку мужчыну аштрафавалі на трыццаць базавых велічыняў (810 рублёў).
СК belsat.eu