Пасля мітынгу Святланы Ціханоўскай у Маладзечна журналісты «Белсату» Дзмітрый Міцкевіч і Дзяніс Дзюба былі затрыманыя ў жывым эфіры. Журналістаў пратрымалі ў пастарунку амаль 5 гадзінаў.
Міліцыянты не патлумачылі прычыну затрымання і не прадставіліся. Сілавікі пасадзілі журналістаў у мікрааўтобус і загадалі выключыць ім камеру. Пасля затрымання міліцыянты зламалі відэакамеру.
https://www.facebook.com/BELSAT.TV/videos/232777711115063/
Журналістаў адвезлі ў аддзяленне міліцыі на вуліцы Галіцкага 23.
Змітра Міцкевіча і Дзянісу Дзюбу пратрымалі ў пастарунку амаль 5 гадзінаў, яны былі вызваленыя каля 22:30. У іх была канфіскаваная ўся тэхніка.
ІІ belsat.eu