Журналістаў «Белсату» будуць судзіць за сюжэт пра выбары


Зміцер Лупач

Міліцыя Віцебскага раёну распачала адміністратыўную справу супраць журналістаў Алены Шабуні і Змітра Лупача за сюжэт, які выйшаў на тэлеканале «Белсат».

Справа распачатая паводле артыкула 22.9 КаАП – парушэнне заканадаўства пра медыі. Суд мае адбыцца 12 снежня.

Перадаючы справу ў суд міліцыянты нават не апыталі Алену Шабуню, якая зараз знаходзіцца ў ад’ездзе.

Аб’ектыў
Вяскоўцам надакучыла хамства чыноўнікаў – і вось што яны зрабілі
2019.11.16 22:05

У самім сюжэце распавядаецца пра тое, што жыхары вёскі Шэвіна пад Віцебскам скарысталіся парламенцкімі выбарамі ў незвычайны спосаб: яны заявілі мясцовым уладам, што байкатуюць галасаванне, бо чыноўнікі іх ігнаруюць ды абыходзяцца з імі па-хамску.

Алёна Шабуня

За 15 кіламетраў ад Віцебску на беразе возера Шэвіна стаіць санаторый Лётцы, які належыць дзяржаўнай Федэрацыі прафсаюзаў. Жыхары вёскі Шэвіна гэты санаторый будавалі, у ім працавалі па 40 гадоў, а з пачатку верасня ім забаранілі карыстацца дарогай у суседнія Малыя Лётцы.

Hавiны
«Імкнуўся выставіць раён у негатыўным святле». Суд Шаркаўшчынскага раёну аштрафаваў журналіста за супрацу з «Белсатам»
2019.04.16 11:46

Для Змітра Лупача гэта ўжо чацвёрты судовы працэс за 2019 год, для Алены Шабуні – другі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў