Журналіст з Глыбокага збіраецца аплаціць штраф за сюжэт на «Белсаце» манетамі


Глыбоцкі журналіст Зміцер Лупач, якога 24 лютага суд у Шаркаўшчыне аштрафаваў на 40 базавых велічыняў (1080 рублёў), мае намер выплаціць штраф манетамі. Раней рэпарцёр аплаціў штраф памерам 882 рублі амаль тысячай манетаў.

24 лютага суд у Шаркаўшчыне прызнаў Змітра Лупача вінаватым у парушэнні ч. 2 арт. 22.9 КаАП («Незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ»). Падставай стаў сюжэт, які выйшаў у праграме «Суб’ектыў» на «Белсаце». Зміцер Лупач атрымаў штраф у памеры 40 базавых велічыняў (1080 рублёў).

«2 базавыя ўжо сабраў. 3,7 кг. А калі сабраць 40, то будзе 74 кг. Не данясу адзін», – напісаў у сваім Facebook журналіст Зміцер Лупач.

Зміцер Лупач збірае манеты, каб аплаціць імі штраф.
Фота: facebook

У 2018 годзе Зміцер Лупач аплаціў штраф у памеры 882 рублі амаль тысячай манет.

«Размяняў купюры. Сабраў 257 двухрублёвак, 190 рублёвых манет, 238 пяцідзесяцікапеечных, 130 дваццацікапеечных, 80 дзесяцікапеечных і 10 манет па 5 капеек. Засталася яшчэ жменька больш дробных, іх я трымаю на браслаўскі штраф. Для яго я планую сабраць больш дробных манет», – сказаў Зміцер Лупач.

ВІДЭА
Журналіст аплаціў штраф манетамі, якія назбіраў ледзь не мяшок
2018.09.20 15:01

СК belsat.eu

Стужка навінаў