Варшаўскія беларусы прыйшлі сёння ў амбасаду, каб прагаласаваць на прэзідэнцкіх выбарах. Першыя выбарнікі пачалі займаць чаргу яшчэ а 1:40 ночы. А 8-й гадзіне, калі адкрыўся выбарчы ўчастак, у чарзе стаяла каля 500 чалавек.
Мы папрасілі людзей працягнуць тры сказы: «Я люблю Беларусь, бо…», «Заўтра я хачу…» і «Калі нічога не зменіцца, то…»
Я люблю Беларусь, бо гэта мая Радзіма.
Заўтра я хачу, каб людзі адчулі сябе вольнымі.
Калі нічога не зменіцца, то будзем змагацца далей.
Я люблю Беларусь, бо гэта ў маёй крыві.
Заўтра я хачу, каб мая краіна прачнулася наноў, у новым рэжыме.
Калі нічога не зменіцца, то будзем працягваць барацьбу далей.
Я люблю Беларусь, бо гэта мая Радзіма, і я лічу, што яна мае вялікі патэнцыял.
Заўтра я хачу ўбачыць звесткі пра тое, што Менск поўны людзей.
Калі нічога не зменіцца, то ўжо шмат што змянілася ў менталітэце.
Я люблю Беларусь, бо гэта мая Айчына.
Заўтра я хачу прачнуцца і даведацца, што Беларусь вольная.
Калі нічога не зменіцца, то мы не адступімся і працягнем далей.
Я люблю Беларусь, бо гэта мая Радзіма.
Заўтра я хачу адчуваць спакой.
Калі нічога не зменіцца, то трэба змагацца.
Я люблю Беларусь, бо я там нарадзілася.
Заўтра я хачу быць вольнай.
Калі нічога не зменіцца, то мы будзем стаяць далей.
Я люблю Беларусь, бо толькі беларусы могуць гэтак гуртавацца і дапамагаць адно аднаму.
Заўтра я хачу прачнуцца і адчуваць, што нешта змянілася.
Калі нічога не зменіцца, то… А так быць не можа. Ужо мяняецца, ужо зусім іншы настрой у людзей.
Я люблю Беларусь, бо гэта мой дом. У нас добрыя людзі, у нас добрая адукацыя і добрая медыцына.
Заўтра я хачу прачнуцца ў новай краіне з новым прэзідэнтам. Гэта будзе свята для нас усіх.
Калі нічога не зменіцца, то мы павінны намагацца быць разам. Нас большасць!
Я люблю Беларусь, бо гэта мая Радзіма.
Заўтра я хачу прачнуцца ў іншай Беларусі.
Калі заўтра нічога не зменіцца, то зменіцца паслязаўтра.
Я люблю Беларусь, бо я адчуваю, што гэта мой дом.
Заўтра я хачу не баяцца за сваю будучыню.
Калі нічога не зменіцца, то… Заўтра ўсё зменіцца!
Я люблю Беларусь, бо я там жыву, і жыве там мая сям’я.
Заўтра я хачу, каб усё было па-новаму, бо надакучыла тое, што было раней.
Калі нічога не зменіцца, то я буду засмучаны.
Я люблю Беларусь, бо я там нарадзіўся, я там вырас, атрымліваў крыміналкі (смяецца), гэта маці мая.
Заўтра я хачу прачнуцца, пабачыць, што народ у Беларусі прачнуўся і кансалідаваўся. Тады можна зноў перавесці бізнес у Беларусь.
Калі нічога не зменіцца, то буду працягваць ахвяраваць грошы на штрафы ахвярам рэжыму і спадзявацца на лепшае.
Я люблю Беларусь, бо гэта мая Радзіма.
Заўтра я хачу, каб у Беларусі людзі маглі рабіць тое, што яны хочуць, і каб ніхто іх за гэта не караў.
Калі нічога не зменіцца, то ўсё роўна людзі будуць намагацца штосьці мяняць.
Ганна Аземша, belsat.eu