Актывістаў, затрыманых днём у будынку Вярхоўнага суду, да раніцы пакінулі ў менскім Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна, піша тэлеграм-канал Міколы Статкевіча.
Паводле каналу, за кратамі застаюцца Анжэліка Жалязнякова, Уладзімір Няўмяржыцкі, Тамара Патоцкая, Арцём Бабок, Сяргей Спарыш, Юлія Лемехава, Дзмітрый Місюк.
Прыкладна а 20-й гадзіне вечара іх вывезлі з РУУС Цэнтральнага раёну і даставілі ў ЦІП на Акрэсціна.
Чакаецца, што іх будуць судзіць заўтра ў судзе Цэнтральнага раёна Менску. У чым менавіта вінавацяць актывістаў – невядома.
Раней дзяжурны міліцыянт у пастарунку сцвярджаў belsat.eu, што нікога з затрыманых не туды прывозілі.
Нагадаем, «кандыдатаў пратэсту» і паплечнікаў Міколы Статкевіча затрымалі днём у памяшканні Вярхоўнага суду, калі тыя прыйшлі падаваць скаргі на нерэгістрацыю ЦВК.
КА belsat.eu