Затрыманы блогер Уладзімір Цыгановіч, аўтар ютуб-канал MozgON.
Паводле інфармацыі NEXTA, у другой палове дня яго сілай выцягнулі з машыны і без тлумачэння прычын адвезлі ў РАУС.
Пакуль няма інфармацыі, у чым яго вінавацяць.
7 гадзінаў таму (імаверна, як раз перад затрыманнем) Цыгановіч выклаў на сваім канале ролік у падтрымку іншага затрыманага прыхільніка Ціханоўскага – Андрэя Новікава.
КА belsat.eu