«Я кажу пра «разам» сур’ёзныя рэчы, а не пра нейкія крычалкі і сцяжкі». Блогер Максім Філіповіч звяртаецца да партыяў і ўсёй беларускай супольнасці.
Я хачу звярнуцца да партыяў Рэспублікі Беларусь – да тых партыяў, якія за людзей, за народ, супраць самавольства ўлады. Прашу вас абʼяднацца. Забыцца на ўсе спрэчкі, рознагалоссі – і абʼяднацца. Я заклікаю: абʼяднацца трэба абсалютна ўсім – абʼяднанням, партыям, арганізацыям.
Людзі з розных гарадоў знікаюць у вялікіх колькасцях (гэта інфармацыя таксама і для міжнародных арганізацыяў) – сёння адзін, заўтра другі… Трэба быць разам.