Загінулага мэра Гданьску пахаваюць 19 студзеня


Цырымоніі развітання і пахаванне мэра Гданьску Паўла Адамовіча адбудуцца ў бліжэйшую суботу, 19 студзеня.

Паводле пастановы прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды дзень пахавання Паўла Адамовіча стане ў краіне днём нацыянальнай жалобы.

53-гадовы Адамовіч памёр у шпіталі ў 14 студзеня пасля атрыманых 13 студзеня вечарам нажавых раненняў. Падчас канцэрту дабрачыннага фонду, калі кіраўнік гораду знаходзіўся на сцэне, на яго накінуўся 27-гадовы жыхар Гданьску. Былы рабаўнік банкаў, які адседзеў у зняволенні пяць гадоў, літаральна некалькі тыдняў выйшаў на волю.

У шматлікіх гарадах Польшчы 14 студзеня прайшлі стыхійныя акцыі памяці трагічна загінулага кіраўніка гораду. У Гданьску ў гістарычнай частцы гораду сабраліся каля 16 тысячаў чалавек. У Варшаве прайшла маніфестацыя пад лозунгам «Стоп нянавісць». Па ўсёй Польшчы, а таксама шматлікіх краінах свету ў памяць пра Паўла Адамовіча людзі запальваюць свечкі, у касцёлах адбываюцца жалобныя малебны.

Аб’ектыў
Мэр Гданьску і сябра Беларусі Павэл Адамовіч памёр пасля нападу з нажом
2019.01.14 21:39

СК, belsat.eu

Стужка навінаў