За Лукашэнку падпісаўся кожны пяты беларускі выбарнік. Гэтак сказаў ён сам


Кіраўнік Беларусі, наведваючы 12 чэрвеня Полацк, распавёў пра збор подпісаў за сваё вылучэнне кандыдатам на прэзідэнта. Фрагмент ягонага выступу паказаў тэлеканал «Беларусь 1».

«Я калісьці, сустракаючыся з кіраўніком сваёй ініцыятыўнай групы, папрасіў працягваць збор подпісаў, хоць іх там ужо паўтара мільёна подпісаў сабрана. Дзякуй людзям, якія падпісаліся», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

З улікам таго, што на 1 лістапада 2019 года ў Беларусі было 6 880 605 выбарцаў, то за дзейнага кіраўніка краіны падпісалася больш за 21 % з іх.

Паводле яго, збор подпісаў працягваецца, бо такім чынам улады атрымліваюць «велізарны масіў інфармацыі знізу».

Інтэрв’ю
«Ты ўжо гатовы сесці». Уражанні зборшчыкаў подпісаў у падтрыманне Ціханоўскай
2020.06.12 13:32

Раней патэнцыйны кандыдат Віктар Бабарыка паведаміў, што сабраў каля 400 тыс. подпісаў. Таксама больш за 100 тыс. неабходных подпісаў заявілі, што сабралі Валерый Цапкала, Наталля Кісель і Ганна Канапацкая.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў