Мінздароўя паведамляе, што па стане на 28 чэрвеня ў Беларусі зарэгістравалі 61 475 асобаў з станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго медыкі ў нашай краіне правялі 979 800 тэстаў.
Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 28 чэрвеня ў Беларусі ачунялі і выпісаныя 45 027 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
Медыкі інфармуюць, што ў нашай краіне выявілі 61 475 асобаў з станоўчым тэстам на COVID-19. За дзень колькасць выяўленых інфікаваных вырасла на 380.
Усяго з моманту з’яўлення інфекцыі ў Беларусі лекары правялі 979 800 тэстаў.
«За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 383 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай, каронавіруснай інфекцыяй», – паведамляе Мінздароўя.
СК belsat.eu