За 12 дзён з больніцаў Віцебшчыны выпісалі 5400 пацыентаў, якія перахварэлі пнеўманіяй


13 траўня на пасяджэнні абласнога штаба па супрацьдзеянні распаўсюджванню каронавіруснай інфекцыі кіраўнік Галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкаму паведаміў, што сітуацыя ў рэгіёне застацца складанай.

«Эпідэміялагічная сітуацыя на Віцебшчыне пры ўсёй стабільнасці застаецца складанай, з 1 красавіка да 12 траўня выпісана больш за 5400 пацыентаў, якія вылечыліся ад пнеўманіі. Да працы прыступілі 308 медыкаў, якія перанеслі каронавірусную інфекцыю, цытуе Міхаіла Вішнявецкага выданне «Віцьбічы».

Па стане на 13 траўня, у Беларусі было зафіксавана 25 825 выпадкаў інфікавання каронавірусам.

Аб’ектыў
Хто павінен «адказваць галавою» за смерці людзей ад COVID-19?
2020.05.12 23:30

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў