З круізнага лайнера «Diamond Princess» выпусцілі першых пасажыраў


Лайнер «Diamond Princess».
Фота: KIM KYUNG-HOON / Reuters / Forum

У Японіі на круізным лайнеры «Diamond Princess» часткова знялі каранцін, уведзены на яго борце ў пачатку лютага праз успышку каронавіруса COVID-19. Пра гэта паведамляе тэлеканал NHK.

Пасля двух тыдняў каранціну на бераг у горадзе Ёкагама 19 лютага сышла першая група з 500 пасажыраў. Першымі лайнер пакінулі сталыя людзі 70-80 гадоў, чые тэсты на каронавірус былі адмоўныя.

Hавiны
Беларусы, якіх эвакуявалі з Кітаю ў Расею, пасля каранціну вяртаюцца дадому
2020.02.19 09:59

Але тым, у каго медыкі знайшлі вірус, давядзецца заставацца на борце лайнера на дадатковы час каранціну.

Агулам на судне знаходзілася 3,6 тыс. чалавек з 50 краін. Пасля выяўлення першага выпадку каронавіруса на лайнеры быў уведзены каранцін. Два тыдні пасажыры не маглі пакідаць свае каюты і кантактаваць з іншымі. Калі ў каюце не было вокнаў, яны маглі шпацыраваць на палубе па гадзіне ў дзень, засцярогшы сябе маскамі ды ідучы на адлегласці адзін ад аднаго.

Аўтобус, які вывозіў пасажыраў лайнера.
Фота: ATHIT PERAWONGMETHA / Reuters / Forum

Нягледзячы на каранцін, інфекцыя хутка распаўсюджвалася сярод пасажыраў. Агульная колькасць тых, хто заразіўся каронавірусам, станам на 19 лютага дасягнула 621 чалавек. Гэта стала найбуйнейшым цэнтрам заражэннем Covid-19 за межамі Кітая.

Падчас каранціну некаторыя гарады адмаўляліся пускаць лайнер у свае парты.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў