У суботу, 30 траўня, у школах Беларусі завяршаецца навучальны год. Але ўжо ў пятніцу ў іх прайшлі першыя лінейкі.
Ва ўмовах каронавіруса і дыстанцыйнага навучання шмат якія школы правялі выніковыя сустрэчы онлайн.
Напрыклад, у Менску ў беларускамоўнай гімназіі № 23 у адным з класаў дзеці сабраліся з гарбатай і цукеркамі перад экранамі тэлефонаў і камп’ютараў.
«Мы паразмаўлялі. Затым нам паказалі сертыфікаты тых, хто скончыў год на выдатна ці добра. Пасля мы пагулялі», – адзначыла ў размове з карэспандэнтам «Белсату» вучаніца Адэля.
Нагадаем, што 30 траўня, падчас урачыстасцяў на заканчэння навучальнага года, у Беларусі традыцыйна абмяжуюць продаж алкаголю. Праўда, на гэты раз абмежаванне не закране ўсе гарады.
МГ belsat.eu