1 красавіка аўтамабілісты шукаюць на парталах інфармацыю пра тое, што ў Беларусі «адвязалі» дзяржмыту за дарогі ад тэхагляду, аднак гэтага не адбылося, прынамсі на гэты момант.
25 сакавіка, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі Андрэй Рыбак адзначаў, што праект указу аб змене плацяжоў за ўдзел у дарожным руху цяпер знаходзіцца на стадыі падпісання, і ня выключыў, што дакумент цалкам можа запрацаваць з 1 красавіка, адзначае ABW.BY. Але пакуль на афіцыйным прававым інтэрнэт-партале pravo.by ёсць толькі адзіны дакумент, падпісаны кіраўніком краіны, і ён не тычыцца дзяржмыты за дарогі. Так што аўтаўладальнікам застаецца чакаць.
Як паведамлялася, плануецца адвязаць транспартны збор ад тэхагляду і прадугледзець магчымасць яго выплаты па месяцах, гэта значыць непасрэдна ў той перыяд, калі ўласнік карыстаецца транспартным сродкам. Стаўкі платы ўсталююць у базавых велічынях, яны будуць залежаць ад віду транспарту. Прадугледжаны таксама новыя тэрміны аплаты і зніжкі, фотафіксацыя парушэнняў.
СК belsat.eu