Ярмошына хоча сысці ў адстаўку датэрмінова

Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына распавяла, калі пакіне сваю пасаду. Пра гэта паведамляюць Naviny.by.

Ярмошына адзначыла, што паўнамоцтвы цяперашняга складу ЦВК сканчаюцца ў канцы 2021 года. Але тады ж будуць праходзіць мясцовыя выбары, якія павінен пачаць і праводзіць ужо новы склад ЦВК.

«Нас будуць мацаць з усіх бакоў». Лукашэнка намякае, што ад выбараў 2020-га залежыць незалежнасць Беларусі

Паколькі падчас правядзення выбарчай кампаніі мяняць склад ЦВК нельга, вясной 2021 года Ярмошына плануе звярнуцца да кіраўніка дзяржавы з прапановай змяніць склад ЦВК датэрмінова.

Ніякіх пераемнікаў замест сябе яна рэкамендаваць не будзе, бо старшыня ЦВК – гэта «палітычная пасада».

МГ belsat.eu

Hавiны