Як беларусы сустракалі Новы год

Сёлета навагоднія імпрэзы адбываліся не ў цэнтры сталіцы, а ў дварах. Жыхары збіраліся на традыцыйную гарбату, разам глядзелі выступ Святланы Ціханоўскай, а адзначаць святы пачалі а 23:34.

Яшчэ да поўначы сілавікі перакрылі ў Менску асноўныя плошчы гораду. У розных частках сталіцы людзі заўважылі аўтазакі. Праспект Незалежнасці наагул перагарадзілі міліцэйскімі аўтобусамі. А на падыходах да Кастрычніцкай плошчы паставілі блокпасты і турнікеты.

Цэнтр Менску цалкам перакрыты. Заблакаваны аўтобусамі, уваход праз рамку і поўны дагляд. 31 снежня 2020 года.
Фота: ЛП / «Белсат»

Затое ў дварах была зуім іншая атмасфера. А 23:34 беларусы пачалі запускаць феерверкі. Раней у сацсетках з’явіўся заклік адзначаць Новы год у гэты час, бо тысячы беларусаў пакараныя паводле адміністратыўнага артыкулу 23.34.

Жыхары сталіцы збіраліся разам у дварах і сустракалі Новы год, глядзелі выступ Святланы Ціханоўскай.

Такая атмасфера панавала ў некаторых менскіх дварах.

СК belsat.eu

Банер у падтрымку незалежных журналістаў
Стужка навінаў