У Смаргоні месца Уладзіміра Леніна, помнік якому яшчэ некалькі месяцаў таму стаяў на цэнтральнай плошчы гораду, занялі вазоны з кветкамі і дрэўцамі.
Мясцовыя ўлады прыбралі скульптуру 18 красавіка.
Спачатку помнік Леніну збіраліся рэстаўраваць, але пазней вырашылі не вяртаць яго ў цэнтр гораду, бо ён «не ўяўляе ніякай архітэктурнай ці іншай каштоўнасці».
МГ belsat.eu