«Арт Сядзіба», Саюз беларускіх пісьменнікаў, кампаніі «Будзьма беларусамі!», ПЭН-цэнтр, «Белсат» і «Say.by» арганізавалі святочны канцэрт. Імпрэза прайшла ў межах кампаніі «Беларускамоўны».
Дзень роднай мовы ў «Грай» за вечар наведала 500 чалавек.
Падчас імпрэзы, якая прайшла ў кавярні «Грай» у цэнтры Менску, выступілі паэты Стась Карпаў, Наста Кудасава, Марыя Мартысевіч і Усевалад Сцебурака ды музыкі – спявак Uzari, рэпер Angst і гурт «Akute».
Прысутныя ўзялі ўдзел у шоу «СамШазам» – беларускай версіі гульні «Угадай мелодыю».
Каманда «Say.by» прэзентавала на свяце новую версію мабільнага дадатку для размоваў па-беларуску ў сферы абслугоўвання і штодзённым жыцці.
Далучайцеся да кампаніі «Беларускамоўны»!
Фота: Аляксандр Кісялёў, budzma.by