Ва Украіне адбываецца галасаванне ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў. «Белсат» вёў стрым з выбарчых участкаў, дзе галасавалі кандыдаты ў прэзідэнты Уладзімір Зяленскі і Пятра Парашэнкі.
Зяленскі прагаласаваў на выбарчым участку ў каледжы марскога флоту ў кіеўскім раёне Абалонь.
Стрым! Нашыя карэспандэнты на ўчастку, дзе будзе галасаваць Зяленскі. Украіна абірае наступнага прэзідэнта.
Opublikowany przez Белсат TV Niedziela, 21 kwietnia 2019
«Мы ўжо аб’ядналі краіну, – заявіў Зяленскі журналістам. – Які выбар ня будзе, гэта будзе перамогай украінскага народу. Што я адчуваю? Што ўсё будзе добра».
Парашэнка прагаласаваў на ўчастку ў Доме афіцэраў.
Стрым! Карэспандэнты «Белсату» на ўчастку, дзе будзе галасаваць Парашэнка.Украіна абірае наступнага прэзідэнта.
Opublikowany przez Белсат TV Niedziela, 21 kwietnia 2019
Парашэнка ў размове з журналістамі выказаў надзею на мудрасць украінскага народу. «Мы мусім зрабіць усё, каб не спыніўся рух Украіны ў еўрапейскім і паўночнаатлантычным накірунках. Не важнае прозвішча прэзідэнта, які будзе абраны. Больш важная стратэгія і шлях, якімі будзе рухацца Украіна», – падкрэсліў ён.
ІІ belsat.eu