Пра гэта 6 лістапада заявіў дзяржаўны сакратар вугорскага Міністэрства замежных справаў і вонкавага гандлю Чаба Балог.
«У нас добрыя адносіны з кампаніяй «Wizz Air», мы маем намер папрасіць іх арганізаваць рэйсы з Будапэшту ў Менск. Напэўна, у наступным годзе іх прадстаўнікі прыедуць для заключэння канкрэтных дамоваў», – сказаў прадстаўнік ведамства.
Паводле яго, двух-трох рэйсаў на тыдзень, якія абслугоўвае «Белавія», недастаткова для наладжвання эканамічных і чалавечых адносін паміж краінамі.
«Wizz Air» – вугорская бюджэтная авіякампанія, якая ажыцяўляе палёты па 600 маршрутах.
6 лістапада ў Менску пачаўся беларуска-вугорскі бізнес-форум.
ЮВ, belsat.eu, паводле minsknews.by, tut.by