Пяць тыграў, якіх выратавалі на польска-беларускай мяжы, 1 снежня прыбылі ў Іспанію, дзе яны будуць жыць у прытулку.
Wyjazd Nieumarłych Tygrysów do azylu w Hiszpanii
Oto 5 godzinna akcja przygotowania 5 Tygrysów Nieumarłych do podróży do Hiszpanii w 15 minutowym skrócie. Taką wspaniałą Załogę mamy! Ciężko pracują, ryzykują, dźwigają. Doświadczeni, skupieni, świetnie ze soba współpracują. To prawdziwi wojownicy! Bądźmy wszyscy z nich dumni!
Opublikowany przez Zoo Poznań Official Site Niedziela, 1 grudnia 2019
Для таго, каб падрыхтаваць жывёлін да перавозкі, на дзень прыйшлося зачыніць заапарк у Познані, а саміх іх на час усыпіць.
Як заяўляюць у заапарку, з тыграмі «ўсё ў парадку, цёпленька, пад кантролем».
Пры гэтым дырэктарка заапарку Ева Зграбчынская адзначыла, што спецыялісты працягваюць змагацца за яшчэ двух тыграў. А на перадзе – «вялікая бітва за змены ў законе».
Фуру з дзевяццю тыграмі, якія ехалі з Італіі ў Дагестан, ветэрынары не пусцілі ў Беларусь праз адсутнасць усіх неабходных дакументаў. Жывёліны перабывалі закрытыя ў скрынях больш за тыдзень, пасля чаго іх забралі польскія заапаркі.
МГ belsat.eu