23 траўня каля офісу кіраўніка партыі «Апазіцыйная платформа – За жыццё» Віктара Медведчука прагрымеў выбух.
Відэа з месца з здарэння апублікаваў «PavlovskyNews».
Праваахоўнікам удалося затрымаць дваіх актывістаў, якія бралі ўдзел у акцыі пад партыйным офісам прарасейскага палітыка.
Перад выбухам пад офісам невядомыя ўчынілі бойку.
- Віктар Медведчук – былы кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Украіны (2002-2005 гг), дэпутат Вярхоўнай Рады трох скліканняў. Рух «Украінскі выбар», створаны Медведчуком у 2012 годзе, выступаў супраць еўрапейскага курсу Украіны. Пасля пачатку вайны на Данбасе палітык выступаў пасярэднікам у перамовах па ўрэгуляванню канфлікту. Хросным бацькам малодшай дачкі Медведчука Дарʼі зʼяўляецца Уладзімір Пуцін.
ЮВ belsat.eu