Вярхоўны суд Брытаніі прыняў рашэнне, паводле якога прэм’ер-міністр Барыс Джонсан прызнаецца вінаватым у злоўжыванні ўладай. На думку судзейскай калегіі, ён неправамерна адправіў парламент на доўгі адпачынак, паведамляе Бі-Бі-Сі.
Судзейская калегія прызнала рашэнне прэмʼер-міністра аб адпраўцы парламента на перапынак да 14 кастрычніка неправамоцным.
Старшыня Вярхоўнага суда абвясціла, што ўрад не прадʼявіў абгрунтаванняў, навошта яму спатрэбілася перад самым запланаваным выхадам краіны з Еўразвязу абʼяўляць прарагацыю (адтэрмінаванне паседжанняў парламенту) на пяць тыдняў, калі нармальная працягласць прарагацыі – некалькі дзён.
Таму ўсе 11 суддзяў калегіі аднагалосна вырашылі, што прарагацыя была незаконнай, і абвесцілі яе юрыдычна несапраўднай.
На 31 кастрычніка прызначаны выхад Вялікай Брытаніі з Еўразвязу. Апаненты Джонсана абвінавачваюць прэмʼер-міністра ў тым, што ён імкнецца не даць парламенту перашкодзіць ягонаму курсу на жорсткі разрыў з Еўразвязам.
СК belsat.eu