VW насмерць збіў жанчыну на праспекце Незалежнасці. Яна пераходзіла дарогу ў недазволеным месцы


У ноч на 5 кастрычніка 39-гадовы кіроўца Volkswagen збіў на праспекце Незалежнасці ў Менску 61-гадовую жанчыну. Яна пераходзіла праспект у недазволеным месцы, паведамляе Telegram-канал Следчага камітэту.

У дачыненні да кіроўцы ўзбуджаная крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 317 (парушэнне правілаў дарожнага руху асобаю, якая кіравала транспартным сродкам, што прывяло да смерці чалавека па неасцярожнасці).

Следчыя шукаюць сведкаў ДТЗ.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў