Віталь Гуркоў распавёў «Белсату», як стаў вядоўцам на СТВ


Тэлеканал СТВ паведаміў, што новым вядоўцам спартовага агляду тэлеканалу стаў Віталь Гуркоў. Кікбаксёр, чэмпіён свету па муай-тай, спявак гурта «Brutto», распачаў кар’еру на тэлебачанні. Як гэта адбылося, спартоўца распавёў «Белсату».

«Так сталася, што ў маім клубе СТВ здымаў ролік для чэмпіянату Еўропы. І працаўнікі мне сказалі, што ёсць прапанова, маўляў, ці не было б мне цікава стаць вядоўцам спартовага агляду за тыдзень. Я падумаў, што цікава, чаму б і не. Запытаў пра акалічнасці. Яны распавялі, што ў іх быў кастынг і запрасілі мяне. Я прыйшоў, прачытаў тэкст. А на наступны дзень мне патэлефанавалі і сказалі, што маю кандыдатуру зацвердзілі. Мяне запрасілі на размову, я прыехаў, мы пагутарылі і я пагадзіўся. Бо па часе мяне не будзе асабліва напружваць, а справа досыць цікавая», – распавёў «Белсату» Віталь Гуркоў.

Дадалося выніковае відэа
Гуркоў у Менску: Кожная перамога як першая
2016.05.30 20:50

Віталь Гуркоў раней неаднаразова падчас перамогаў за мяжой уздымаў бел-чырвона-белы сцяг, а таксама апранаў вопратку з выявай Пагоні.

Hавiны
Віталь Гуркоў пасля перамогі важнага суперніка ў Кітаі ўзняў бел-чырвона-белы сцяг
2016.12.12 08:20

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў