Віктар Бабарыка заявіў, што сабраў амаль 100 тысяч подпісаў


Патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты, былы кіраўнік «Белгазпрамбанку» Віктар Бабарыка абвесціў у сацсетках, што барʼер у 100 тысяч подпісаў амаль што дасягнуты.

Паводле Бабарыкі, ягоная ініцыятыўная група наблізілася да ўзяцця барʼера ў 100 тысяч подпісаў (паводле заканадаўства, столькі трэба сабраць подпісаў, каб стаць кандыдатам у прэзідэнты).

«Але я ўпэўнены: мы можам значна больш! Наша мэта – 1.000.000!», – напісаў ён у сацсетках.

Нагадаем, 27 траўня Бабарыка заявіў пра тое, што ягоная каманда сабрала 50 тысяч подпісаў, а напрыканцы мінулага тыдня – 75 тысяч.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў